Мінскі гурт Intelligency паспрабуе аб’яднаць гарадзенцаў усіх пакаленняў

Пра групу

 

Intelligency гэта электронны музычны праект з Мінска. Яны граюць у стылях deep house, techno, blues. Вялікае значэнне ў творчасці групы маюць live-імправізацыі ў стылі “right now”. Самі музыкі называюць свой стыль techno blues.

 

Дзейнасць

 

З траўня па верасень 2015 года Intelligency ладзілі ўжо знакамітыя вулічныя танцы ў Мінску, якія сталі традыцыяй гэтага лета і куды прыходзілі самыя розныя людзі. Вакол музыкаў збіралася шмат людзей, якія гатовы былі танцаваць хоць да раніцы.

 

Таксама варта адзначыць, што Intelligency гэта першая група ў Беларусі, якая інтэгравала электронны LIVE у вольны доступ для абсалютна любога чалавека, які жадае паслухаць музыку. Дасягнуць гэтага атрымалася дзякуючы вулічным выступленням.


Пра альбом

 

Само слова “Doloven” азначае любоў ва ўсіх дзеяслоўных часах адначасова, як працэс, які спадарожнічае ўсім і з’яўляецца прычынай і вынікам усяго. Цікава, што ў кожнай песні ёсць жывыя дыктафонныя гукі самых нечаканых рэчаў. Юрый Тарасевіч хадзіў з дыктафонам і лавіў розныя гукі – рыпанне дзвярэй, шум ветру, друкарні, кропель дажджу і аўтамабіляў“, – распавядаюць удзельнікі гурта.

 

Галоўны мэсэдж альбома: каханне ва ўсіх працэсах. Каханне выступае як дынамічны працэс і з’яўляецца каталізатарам для любога дзеяння, якi б бок янo не заняла: цёмны або светлы. Нават цёмны бок кахання можна выкарыстоўваць для развіцця. Альбом носіць характар інтэлігентных думак, якія накіраваны ў першую чаргу на развіццё ўласнай асобы.