Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

У нас


У перыяд  

 

Зянітны кулямёт на воданапорнай вежы

 

8 студзеня 1919 г. у Гродне праходзіла ўсеагульная палітычная забастоўка. Былі спынены прадпрыемствы і электрастанцыя, закрыліся крамы. Рабочыя з патрабаваннямі выгнаць з Гродна нямецкіх акупантаў прайшлі па вуліцах Мураўёўскай (зараз Ажэшкі) і Саборнай (зараз Савецкая). Па выхадзе шэсця на плошчу Парадную (Савецкую), іх растралялі акупанты. Сцяг пасля разгона дэманстрацыі захаваў Лазар Шайкоўскі.

 

Навагрудскі Кафедральны сабор свяціцеля Мікалая Цудатворца быў пабудаваны ў 1780 годзе. У канцы XVIII – пачатку XIX стагоддзяў храм належаў да рыма-каталіцкага францысканскага кляштара. Пасля скасавання кляштара, 8 студзеня 1846 года храм быў перададзены Праваслаўнай Царкве і ператвораны ў саборную царкву. Пасля пажара 1852 года будынак моцна пацярпеў і быў капітальна перабудаваны на сродкі прыхажан. Пасля аднаўлення ў 1992 годзе Навагрудскай епархіі храм становіцца кафедральным саборам.

 

У свеце


У гэты дзень 1927 года княства Манака атрымала незалежнасць ад Генуі, у 1851 французскі фізік Жан Бернар Леон Фуко даказаў, што Зямля круціцца вакол сваёй асі, У 1861 годзе ў Расійскай імперыі выйшаў першы нумар часопіса “Вокруг света”, у 1957 — Бобі Фішар ва ўросце 14 гадоў стаў чэмпіёнам ЗША па шахматах, а ў 1959 Шарль дэ Голь стаў презідэнтам Французкай Рэспублікі.

 

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

 

Паводле Беларускага настольнага перакідного краязнаўчага календара Аляксея Пяткевіча, кнігі “Кронон. Летопись города на Немане (1116-1990)” Алеся Госцева і Вячэслава Шведа, Гістарычнага календара Віктара Саяпіна і wikipedia.org