Анлайн-кінатэатр Netflix пачаў працу ў Беларусі

|

Netflix дазваляе легальна праглядаць фільмы і серыялы, некаторыя з якіх здымаюцца эксклюзіўна для гэтага сэрвісу. Кошт месячнай падпіскі: 7,99, 9,99 і 11,99 еўра ў залежнасці ад спісу паслуг. Перадусім яны адрозніваюцца наяўнасцю Ultra HD і колькасцю экранаў, на якіх адначасова можна праглядаць відэа (ад 1 да 4 прылад). Сэрвіс сам падбірае якасць у залежнасці ад хуткасці спалучэння з інтэрнэтам.

 

Першы месяц карыстання Netflix бясплатны. Трэба толькі ўпісаць нумар сваёй карткі Visa або MasterCard, а да канца пробнага перыяду адмовіцца ад падпіскі – такім чынам можна пакарыстацца сэрвісам бясплатна і вырашыць, ці ён наогул патрэбны.

 

У 2016 годзе Netflix плануе паказаць 31 новых і старых серыялаў, 24 мастацкіх і дакументальных фільма, 30 дзіцячых серыялаў і шмат камедыйных стэнд-ап шоў. Прэм’еры будуць даступныя ў адзін час для ўсіх карыстальнікаў ва ўсіх краінах.

 

Кампанія працу з 1997 года. Пачаткова яна займалася анлайн-пракатам DVD, а з 2007 года запусціла стрымінгавы сэрвіс для прагляду відэа ў інтэрнэце. Фільмы і серыялы з каталогу Netflix зараз можна праглядаць на камп’ютарах, мабільных прыладах, тэлевізарах з падключэннем да інтэрнэту, сучасных гульнявых прыстаўках. Зараз у кампаніі больш за 90 млн кліентаў ва ўсім свеце.

 

Фото digitaltrends.com