Гарадзенец выпіў для адвагі перад паездкай у ДАІ. Цяпер ён застанецца без правоў

|

Мужчына на Renault прыехаў на пляцоўку, дзе аглядаюць транспартны сродак перад рэгістрацыяй. Інспектару ДАІ здаліся падазронымі паводзіны мужчыны, піша “СБ”.

 

Жыхара Гродна накіравалі на медыцынскі агляд, які паказаў, што гаспадар аўто прыехаў нецвярозым. Цяпер яму дадуць штраф і забяруць правы кіроўцы.