На рэчавых шэрагах Цэнтральнага рынку ў Гродне з 500 месцаў працуе толькі 7

|

На верхняй пляцоўцы Цэнтральнага рынку гандляры ёсць. У асноўным працуюць тыя, каму на тавар не патрэбны сертыфікаты і іншыя дакументы.

 

Лукашэнка пра ІП: З 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады, хопіць вакол гэтага нейкія падкопы рабіць

 

На ніжняй пляцоўцы на 500 працоўных месцаў выйшла на працу толькі 7 прадпрымальнікаў. Большасць з іх не задаволеная цяперашнім становішчам. Справа ў тым, што людзі, якія прыходзяць на рынак за пакупкамі, на ніжнія шэрагі ўжо не спускаюцца. Пустыя месцы наверсе ствараюць уражанне, што не працуе цэлы рынак.

Не дапамагае прадпрымальнікам і перасаджванне на больш зручныя і бачныя месцы – за дзень сюды і так даходзіць усяго пару дзясяткаў чалавек.


– Ідуць мэтанакіравана толькі тыя, хто ведае, што мы працуем. Здаецца, бліжэйшым часам нічога не зменіцца. Нам пашанцавала, мы ўжо даўно маем дакументы і працуем спакойна. А што будзе з астатнімі – невядома. Паспрабавала адна жанчына наверсе папрацаваць без дакументаў, дык ёй далі штраф на дзве тысячы долараў і канфіскавалі тавар. Бедную жанчыну павезла хуткая! – распавёў адзін з прадпрымальнікаў, які мае дакументы.

 

На Цэнтральным рынку ў Гродне прадпрымальнікі не выйшлі на працу. Пакуль з-за выходных

 

Сёння на ніжнім рынку, дзе заўсёды можна было купіць любое адзенне, прадаюцца толькі джынсы, майткі, тапачкі, туалетная вада і патэльні. Самы папулярны тавар – джынсы. Раней было больш за 15 кропак іх продажу, цяпер працуюць толькі чатыры.

 

Большасць прадпрымальнікаў, якія выйшлі на працу, імкнуцца не падаць духам і чакаюць папаўнення на рынку ў бліжэйшыя выходныя. Кантралёры абяцаюць выхад каля 50% прадпрымальнікаў.