Гараднічанцы ў Швейцарскай даліне вяртаюць прываблівы выгляд

|

За чысціню Гараднічанкі апошнія гады адказвае “Ремстройавтодор”. У бліжэйшыя дні арганізацыя плануе цалкам ачысціць вадаём. Рэчка рэгулярна на працягу года заносіць ў маляўнічае месца рознае смецце, таму чыстку трэба рабіць абавязкова, інакш да лета ўсё магло б ператварыцца ў суцэльны бруд.

 

Дзякуючы марозу на месца чысткі ўдалося прыцягнуць больш тэхнікі.


 – Варта адзначыць, што нам не заўсёды атрымоўваецца ачысціць Гараднічанку, працуем толькі тады, калі ёсць магчымасць. Цяперашняя марозная зіма дала нам гэты шанец. Менавіта дзякуючы замерзламу бруду наша тэхніка можа пад’ехаць да так званага вадасховішча і пачаць чыстку. На сённяшні дзень палова працы выканана, у некаторых месцах глыбіня вады складае каля 1.5-2 метра. Такі ўзровень вады павінен быць усюды, – адзначыў Віктар, адзін з прадстаўнікоў “Ремстройавтодора”.

align=”” width=”725″ height=”408″ >

Летам замест цяперашняга балота тут ізноў з’явіцца прываблівая прыродная зона для гараджан.