Моцны вецер на Гарадзеншчыне захаваецца, магчымы галалёд

|

У бліжэйшыя суткі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы вобласці мокры снег і дождж. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, у парывах 14 м/с, месцамі 15-20 м/с. Тэмпература ноччу  0…-2ºС, удзень +1…+3ºС.

 

У наступныя дні, 5 і 6 лютага, ноччу чакаюцца мокры снег і дождж, раніцай у асобных раёнах туман і слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Вецер заходні 5-10 м/с, у парывах да 14 м/с. Тэмпература ноччу -1…+4ºС, днём +1…+6ºС.