Два гарадзенскіх прадпрыемствы падзеляцца сваім прыбыткам з дзяржавай

|

Як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, каля 30 высокарэнтабельных беларускіх прадпрыемстваў пералічаць да 1 чэрвеня 2016 гады частку атрыманага ў 2015 годзе прыбытку ў фонд нацыянальнага развіцця.

 

Як сказана ў дадатку да пастановы Савета Міністраў Беларусі №121 “Аб некаторых пытаннях фарміравання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў 2016 годзе” ад 15 лютага, “Беларуськалій”, у прыватнасці, накіруе па выніках 2015 года ў мэтавы бюджэтны фонд нацразвіцця 158,7 млрд рублёў. Гэта найбольшая сума з усіх астатніх.

 

Сярод іншых прадпрыемстваў, якіх абавязалі падзяліцца, фігуруюць “Белтэлекам” (115,6 млрд рублёў), “Белэксімгарант” (50 млрд рублёў), “Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя” (50 млрд рублёў), “Белаэранавігацыя” (30 млрд рублёў), “Белдзяржстрах” (30 млрд рублёў).

 

У пастанове №121 ўдакладняецца, што высокарэнтабельныя прадпрыемствы будуць накіроўваць у Дзяржфонд сродкі звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт, штомесяц, пачынаючы з лютага роўнымі долямі да 1 ліпеня 2016 года. У 2016 годзе з мэтавага фонду нацразвіцця плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы больш 1,115 трлн. Кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты даручылі шэрагу профільных міністэрстваў.

 

Нагадаем, што ў мінулым годзе “донарам” для дзяржавы сярод гарадзенскіх прадпрыемстваў была тытунёвая фабрыка “Нёман”. У гэтым годзе яна са спісу выключаная.