У Гродне прэзентуюць заходнебеларускі раман “Саветы”

|

Кніга гарадзенскага выкладчыка Янкі Трацяка апавядае пра трагічныя падзеі, якія разгортваюцца ў 1939-1941 гг. у Заходняй Беларусі.

 

У падставе сюжэту ляжаць спрэчныя і неадназначныя з’явы: прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка. Аўтар выкарыстоўвае архіўныя і навуковыя матэрыялы, дакументы, мемуары, а таксама ўласныя інтэрпрэтацыі і спробы рэканструкцыі падзей.

 

Пачатак сустрэчы ў 18.30 у галерэі Крыга, вул. Савецка, 3.