Скарбы старых камяніц: што рабіць, калі знайшоў старыя рэчы на гарышчы дома?

|

Пры рэканструкцыі будынка ў Гродне рабочыя знайшлі скарб з залатых манет

 

На месцы знаходкі, у доме па вуліца Маркса, 40, высветлілася, што старыя рэчы каштоўнасці для горада не маюць. Некалькі старых дзённікаў, савецкія кнігі і часопісы “Вокруг света”, а таксама абрыўкі газет 1950-х, ужо амаль згнілі.

 

Будаўнікi, якія працуюць пры рэканструкцыі даху, знаходцы не надалі значэнне. З іх слоў, такое трапляецца часта пры будоўлi, звяртаць увагу проста няма часу.

 

 

Дом, які акурат рамантуюць, збудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. У 1970-х там ужо мянялі дах, таму зараз цікавыя знаходкі, якія б мелі каштоўнасць для горада, там знайсці ўжо нерэальна.

 

Усе знойдзеныя кнігі і газеты былі выпушчаныя ў канцы 1950-х – пачатку 1960 гг.

 

У Гродне ёсць яшчэ старыя дамы, у якіх нешта даваеннае, магчыма каштоўнае, можна знайсці. Напрыклад, восенню 2015 года пры рэканструкцыі будынка па вуліцы Будзёнага 56, будаўнікі знайшлі старыя ігральныя карты. Пачаткова самі яны знаходцы не надалі значэння, але пасля ўмяшання журналістаў і гісторыкаў стала ясна, што карты маюць вялікую каштоўнасць для горада. Падобных карт у гарадзенскіх калекцыях яшчэ не было.

 

 

Што рабіць са знаходкай?

 

Гісторык Андрэй Вашкевіч з Гродзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея расказаў, што трэба рабіць, калі знаходзіш старыя рэчы на гарышчы дому.


“За дванаццаць год маёй працы ў музеі было некалькі выпадкаў, калі на паддашшах знаходзілі старыя рэчы і аддавалі іх у музей. Памятаю, былі матэрыялы з вуліц Парахавой, Дзяржынскага, Замкавай. Галоўным чынам прыносілі або рабочыя, або, часцей, уласнікі тых дамоў, што зносіліся. У большасці гэта былі старыя дакументы або нейкія рэліквіі. Адзін з дакументаў татарскай сям’і Мількамановічаў з вуліцы Дзяржынскага цяпер экспануецца на выставе пра Першую сусветную вайну”.


“Золата мерцвякоў”. Чаму на вуліцы Антонава ў Гродне знаходзяць скарбы?


Гicторык лiчыць, што здаваць у музей рэчы варта і трэба. За нешта вельмі цікавае музей можа нават заплаціць, хоць і няшмат.


“Гэта наша агульная спадчына. Любая рэч, якая трапляе ў музей – гэта ўжо ўласнасць нашага горада, уласнасць народа Беларусі, як бы пафасна гэта не гучала. А мы патроху каштоўныя рэчы стараемся на выставах і ў экспазіцыях паказваць, і ніколі не забываем, хто нам іх перадаў“.

 

Варта ведаць, што каштоўныя металы і іншыя каштоўныя знаходкі лічацца па заканадаўству Беларусi скарбамі і аб іх знаходках трэба паведамляць дзяржаўным органам, бо іначай гэта адміністратыўнае або нават крымінальнае злачынства.

 

“Капаў, капаю і буду капаць”. У Беларусі хочуць пазбавіць хобі аматараў даўніны

 

 

Шэдэўры са старадаўняй дробязі: гарадзенец знайшоў спосаб увекавечыць “шмурдзяк”