Аміяк гродзенцам не пагражае

Пра гэта паведаміла карэспандэнту “Твайго Стыля” прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. Паведамленне аб аварыйным прыпынку аднаго з цэхаў прыйшло ў 11:25. Адбылася разгерметызацыя ўнутранага элемента вогневага падагравальніка аміяку. У выніку з трубапроваду адбыўся выкід прыроднага газу без наступнага гарэння. Работнікі адразу перасталі падаваць газ. Супрацоўнікі МНС правялі работы па ахалоджванні трубапровада, аналізе паветра, разгортванні сіл і сродкаў для асаджэння магчымага выкіда аміяку і агароджванні месца падзеі. Ахвяраў няма.

Да аварыйных прац скарысталі 17 адзінак тэхнікі і 78 выратавальнікаў МНС. На дадзены момант працэс вытворчасці аміяку спынены толькі ў цэху “Аміяк-3”.

Здымак з anna-kadmon.mopoto.com