Фотафакт: у Гродне на прыпынак грамадскага транспарту ўпала дрэва

Здарэнне адбылося ў абедзены перапынак, менавіта ў той час, калі многія школьнікі вярталіся дадому. З-за моцнага ветру ствол дрэва не вытрымаў і паваліўся, частка яго ўпала і на прыпынак. Па словах відавочцаў, калі дрэва пачало падаць, людзі паспелі разбегчыся.

 

 

Пасля здарэння да месца падзей пад’ехалі супрацоўнікі Зелянбуда. Яны пачалі распілоўваць дрэва і прыбіраць з прыпынку.

 

Вядома, што 22 лютага ў Беларусі быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Па дадзеных Гідраметцэнтра, парывы ветру па Гродзенскай вобласці дасягалі 15-20 м/с.

 

 

Фота Іллі Гелея