ЕГУ прапануе бясплатныя анлайн-курсы для абітурыентаў

|

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў дыстанцыйных курсах адбываецца па спасылцы да 28 лютага. Курсы будуць праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце ў адмысловай адукацыйнай прасторы абітурыентаў універсітэта.

 

Да ўвагі абітурыентаў прапануюцца наступныя дыстанцыйныя курсы:

  • Культурная спадчына і турызм
  • Новыя медыя
  • Палітычная сацыялогія
  • Уводзіны ў міжнароднае і еўрапейскае права
  • Мастацкая прапедэўтыка

 

Дыстанцыйныя курсы з’яўляюцца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафона ЕГУ. Абітурыенты, якія скончуць абраны онлайн-курс лепей астатніх, атрымаюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента падчас паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

 

Першае месца – 0,3 бала
Другое месца – 0,2 бала
Трэцяе месца – 0,1 бала