Кіраўнік Мастоўскага райвыканкама затрыманы за карупцыю

|

Устаноўлена, што на працягу некалькіх гадоў кіраўнік раёна, з асабістай зацікаўленасці, у парушэнне дзейнага заканадаўства і за бюджэтныя грошы арганізаваў з дапамогай падначаленых структур правядзенне капітальнага рамонту дома і кватэры, дзе пражываў сам, а таксама намеснік старшыні райвыканкама. Нароўні з матэрыяльнымі стратамі, якія склаў больш за 500 млн. рублёў, гэтымі дзеяннямі нанесена істотная шкода правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

 

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што гаспадарнікі не планавалі рамонт названых жылых аб’ектаў і дзейнічалі выключна па ўказанні кіраўніка райвыканкама.

 

УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці чыноўнік прызнаны падазраваным па крымінальнай справе ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (“Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады.

Ступень вмнаватасць чыноўніка быдзе ўсталявана следствам, але ўжо зараз яго прозвішча  выдалена з сайта Мастоўскага гарвыканкама. 

 

 

 Скрыншот сайта Мастоўскага райвыканкама за 24 лютага 2016 года


Акрамя старшыні райвыканкама, падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя яшчэ некалькі чалавек, якія прымалі ўдзел у супрацьпраўнай дзейнасці.