Малітоўныя тэксты пакладзеныя на музыку тры дні гучаць у Гродне на “Каложскім благавесце”

Сёлета ў Гродна прыехалі хоры з Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Арменіі, Сербіі і Францыі. Першыя дні фестывалю, 25 і 26 лютага, праходзілі выступленні конкурснай праграмы: як у саборы, так і ў канцэртных залах горада.

 

У суботу, 27 лютага, у фінальны дзень фестывалю, пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і гала-канцэрт.

 

Святар з беластоцкага ваяводства, дыякан Марэк, ужо не першы раз на фестывалі і вельмі рады сустрэчы з многімі старымі знаёмымі.

 

Мы прыехалі з Польшчы і нам вельмі прыемна ўдзельнічаць у “Каложскім благавесце”. Хачу адзначыць, што ў нас наладжаны вельмі добрыя адносіны з уладыкай Арцеміем. Нам часта даводзіцца бачыцца з гродзенскімі святарамi. Яны ездзяць да нас на фестывалі ў Гайнаўку, а мы да ваc. “Каложскі благавест” – гэта спадчыннік нашага гайнаўскага фестывалю царкоўнай музыкі. Польскі праваслаўны фестываль існуе ўжо 35 гадоў, ён быў першым у свеце. I варта заўважыць, быў створаны ў каталіцкай краіне“, – распавёў святар.

 

 

Першы фестываль “Каложскі благавест” прайшоў у Гродне ў 2002 годзе, ён быў прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. У 2011 годзе Міністэрства культуры Беларусі прысвоіла фестывалю статус міжнароднага. На працягу многіх гадоў арганізатарамі фестывалю выступаюць Гродзенская праваслаўная епархія і Гродзенскі аблвыканкам.