ШМЖ: трынаццаты раз на майстар-клас

| Без катэгорыі

ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналісты-практыкі.

 

За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале ОНТ , а таксама ў замежных СМІ.

 

Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі” і многія іншыя).

 

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль». Да ўдзелу ў праекце «ШМЖ-13» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 год. Заявы на ўдзел можна запоўніць з 2 да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 75 71 72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.