У Гродне адзначаць пачатак Масленіцы канцэртам, фаер-шоў і начной дыскатэкай

“Блін Party” пачнецца 6 сакавіка ў 14.00. Уваход на тэрыторыю комплексу будзе каштаваць 40 тысяч рублёў. Дзецям да 12 гадоў уваход будзе вольны.

 

Гэта першае масавае мерапрыемства з магчымасцю застацца на ноч у камфартабельных нумарах. Мы ўмясцілі на адну тэрыторыю некалькі забаўляльных пунктаў: дзіцячая пляцоўка з поні, машынкамі, аквагрымам, гульнямі і атракцыёнамі. Для аматараў экстрыму мы стварылі такія пляцоўкі як лазертаг у рэальных умовах і гонкі на квадрацыклах. Таксама будуць гістарычныя пляцоўкі з рыцарскімі баямі, майстар-класам па сярэднявечных танцах i стральбой з лука“, – распавядае арганізатар мерапрыемства Эрыка Карпейчык.

 

На свяце кожны чалавек зможа знайсці сабе занятак па душы, паспрабаваць сябе ў чымсьці новым, набыць сувеніры ручной работы на пляцоўцы “Горад майстроў”.

 

Дзе адсвяткаваць Масленіцу-2016 у Гродне?

 

Акрамя забаўляльных зон, у праграме таксама:

 

– Святочны канцэрт і танцы з удзелам лепшых калектываў ГУ “Цэнтр культуры г. Гродна”

– Любімыя хіты 80-х – 90-х г. у выкананні народнай эстраднай студыі “Міленіум”

– Вогненнае шоў “FIRE SHOW FLASH”

– Спальванне “Пудзіла масленіцы”

– Дыскатэка

 

З 13.00 да 22.30 да комплексу будзе курсіраваць бясплатны аўтобус. Больш інфармацыі можна знайсці тут

 

 

У комплексе “Пышкі” ёсць магчымасць не толькі правесці дзень, але і застацца на ноч: ёсць аднамесныя і двухмесныя нумары, а таксама нумары катэгорыі “Люкс” з усімі выгодамі. Для гасцей прадугледжана трохразовае харчаванне.

 

На базе комплексу цягам дня можна будзе не толькі перакусіць у гандлёвых кропках, але і паўнавартасна паабедаць ці расслабіцца ля бара. З 23.00 пачнецца музычная праграма ажно да раніцы.