Пакуль гарадзенскія прадпрымальнікі выходзяць на акцыю пратэсту, замежнікі вядуць “брудны” гандаль

|

У першы панядзелак вясны, прадпрымальнікі чакалі на плошчы ўбачыць вялікую колькасць людзей. Але ў выходны дзень, які ўпершыню супаў з акцыяй пратэсту, акрамя 15 пастаянных прадпрымальнікаў, і некалькіх звычайных гараджан, ніхто не выйшаў.

“Не працуем трэці месяц. Становішча ў сям’і становіцца горш. Упершыню за доўгі час сталі варыць суп на вадзе. Радуе, што яшчэ засталіся леташнія фінансавыя запасы, то імі пакуль карыстаемся, што будзе далей невядома“.- распавядае Вольга, якая на рынку прапрацавала больш за 15 гадоў. 

Прадпрымальнікі ўжо разумеюць самі, што такімі акцыямі вырашыць праблему будзе праблематычна. Але пакуль у іх ёсць магчымасць, яны будуць выходзіць, і спадзяюцца ў будучыні на падтрымку звычайных гараджан. 

Раней мы нешта маглі. Выходзілі на плошчу з каструлямі і ішлі натоўпам да будынка КДБ, і ніхто нічога не баяўся. А зараз на мірную акцыю ўжо не можам сабраць людзей. Мне здаецца гэта часова. Ужо людзі з вобласці скардзяцца, што старшыні збіралі людзей і абмяркоўвалі новыя падаткі на калодзежы, а таксама на ягады і грыбы. Хутка народу губляць будзе няма чаго і яны выйдуць на плошчу“. – дадала Вольга. 

На акцыі пратэсту, прадпрымальнікі абмеркавалі становішча спраў на рынках горада. У апошнюю нядзелю, на Скідзельскім рынку працавалі толькі на версе. На нізе выйшлі на працу толькі некалькі чалавек. 

На Паўднёвым працуе 30% прадпрымальнікаў. Але там у асноўным гандлююць беларускім таварам. Але ёсць і частка замежных прадпрымальнікаў, якія са слоў гарадзенцаў вядуць “брудны” гандаль.

“Яны працуюць з зачыненымі дзвярыма. Як толькі людзі праходзяць, яны адразу ж прапаноўваюць тавар. Так я ім кажу: “Калі б мы да вас прыехалі ў Грузію ці ў В’етнам, і пачалі б гандляваць падчас пратэсту прадпрымальнікаў, вы ж нас усіх бы парэзалі”. А яны мне ў адказ: “Мы, не выходзім працаваць, мы так проста прыадчыняем дзверцы“. – распавяла Вольга 

Чарговая акцыя пратэсту доўжылася каля 40 хвілін. Прадпрымальнікі абяцалі вярнуцца ў наступны панядзелак