Супер-фантан усталявалі ў Гродна

Новы музычна-каляровы фантан каля Драмтэатра мае 60 рэжымаў, якія кіруюцца кампутарам у залежнасці ад кірунку ветра, паведаміў “Твайму Стылю” вядучы інжынер гродзенскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва аблвыканкама Алег Багатыроў. Гэта адзіны такога кшталту фантан па сваёй тэхнічнай аснашчанасці ў краіне. Максімальная вышыня воднай стралы – 6 метраў. Фантан цалкам пабудаваным на нямецкім электра-механічным абсталяванні, якое ўсталёўвала мінская фірма “Вада 2000”. Чашу з украінскага граніту з мармурам усталявалі гродзенскія спецыялісты. Да слова, толькі будаўніча-мантажныя працы і матэрыялы на будаўніцтва супер-агрэгата пацягнулі на два з паловай мільярды рублёў.

Вада ў фантане будзе рэцэркуляваць – ачышчацца і зноў падавацца на паверхню. Замовіў будаўніцтва новага фантана аблвыканкам, які перадасць яго на баланс гарадской ЖКГ.

Музыка з каляровага фантану будзе гучаць да позняй восені, а зноўку адкрываць фантан будуць ранняй вясной.

Здымак з prosto-free.livejournal.com