“Нёман” не ведае літасці

|

Учора “Нёман” перамог на сваёй пляцоўцы гасцей з “Брэста” з лікам 4-2. Шайбы ў гарадзенцаў на рахунку Феакцістава, Арлюка, Мядзведзева і Лісічкіна.

Разам з салігорскім “Шахцёрам” нашыя землякі ачолілі турнірную табліцу чэмпіянату. Утрымацца на гэтай пазіцыі будзе няпроста – наступныя гульні гарадзенцы згуляюць ужо ў гасцёх.

На здымку: абаронцы “Брэста” з цяжкасцю стрымліваюць чарговую атаку “Нёмана”.

Фота Яраслава Ванюкевіча.