У Гродне больш няма “Брадвея”

, |

Краму зачынілі, нягледзячы на тое, што яна карысталася попытам у гараджан. Фірма, якая валодала сеткай “Broadway” у Беларусі, больш не працуе ў гандлі, таму большасць крам закрылі. Пад кіраўніцтвам іншай фірмы працягваюць дзейнасць толькі тры крамы: дзве ў Мінску і адна ў Брэсце. Таму не выключана, што ў будучыні “Broadway” адновіць дзейнасць у Гродне.

 

 

“Broadway” – нямецкі брэнд, які адшываецца ў Кітаі. Крама ў Гродне адкрылася ў чэрвені 2010 года. Раней у гэтым месцы шмат гадоў працавала фірмовая крама Adidas.