Хакеісты зборнай Беларусі ажыццявілі мару гарадзенца

|

Хлопец з дзяцінства любіў хакей, але складаныя абставіны і хвароба пакінулі мары аб прафесійным спорце ў мінулым. Апынуцца на лёдзе разам з хакеістамі нацыянальнай зборнай, у якой хацеў гуляць гарадзенец, аказалася рэальным, дзякуючы сацыяльнаму праекту “Фабрика грёз” цэнтра дапамогі дзецям і дарослым, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. Перад пачаткам матчу Андрэй Касціцын уручыў Рычарду майку з аўтографамі зборнай Беларусі, паціснуў руку і пажадаў здароўя, поспеху і сіл.

 

Дзякуй велізарны ўсім. Я не чакаў трапіць на такі круты матч і тым больш атрымаць майку з аўтографамі ўсёй каманды з рук Андрэя Касціцына. Я вельмі рады“, – сказаў пасля матчу Рычард.

 

Ажыццявіць мару гарадзенца атрымалася пры падтрымцы ХК “Нёман”, зборнай Беларусi, цэнтра Алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і крамы “Хоккейный мир”.

 

 

Нагадаем, зборная Беларусі ў Гродне, у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку, два разы абыграла зборную Францыі. У першым матчы нашы хакеісты вырвалі перамогу ў суперніка ў серыі булітаў 2:1. У другім матчы беларусы разграмілі суперніка з лікам 8:1.