Цуды працягваюцца: каля гродзенскага Хоcпіса з’явілася дрэва для абдымкаў і каляровы дворык

|

23 красавіка каля будынку хоспіса закіпела праца: некалькі дзесяткаў чалавек з рыдлёўкамі, граблямі і іншым інвентаром пачалі ўладкоўваць тэрыторыю. Адны спілоўвалі старыя дрэвы і рыхтавалі месца для дзіцячай пляцоўкі, другія збіралі дзіцячую пясочніцу і лаўкі, нехта высаджваў піхты і кветкі, а некаторыя, узброіўшыся  пэндзалямі і фарбамі, раблі дворык сапраўды каляровым. 

“Супрацоўнікі ДАІ звярнуліся да нас з пытаннем, чым могуць нам дапамагчы, і гэта было вельмі дарэчы – разам мы ўзяліся добраўпарадкаваць і азеляніць тэрыторыю хоспіса і 2-ой дзіцячай паліклінікі, каб стварыць утульны “Каляровы дворык” для дзетак і іх бацькоў. Новая пляцоўка стане працягам таго цуда, які мы пачалі ствараць са з’яўленнем сэнсарнага пакою”, – расказала ў размове з “Тваім стылем” кіраўнічка “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” Вольга Шульга (на фота ніжэй).

1 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”480″ >

У задуме дапамаглі і простыя жыхары Гродна – яны прынеслі для хоспіса дрэвы, туі, кветкі, якія высадзілі на клумбах валанцёры. Акрамя гэтага, у дворыку з’явілася “мэбля” – дыванчык ды лаўкі, а таксама пясочніца.

8 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”480″ >

9 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”480″ >

“Усё зробленае з паддонаў – мы імкнемся, каб наша задума мела экалагчны напрамак. На наступным тыдні мы будзем размалёўваць сцены будынку. Думаю, праз месяц у Гродне з’явіцца цікавы дворык, якога яшчэ няма ў горадзе. Мы спадзяемся, што гэта стане прыгожым прыкладам, і такіх месц будзе станавіцца ўсё больш і больш”, – адзначыла Вольга Шульга.

5 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”480″ > 

4 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”1095″ >

Акрамя гэтага, у двары дзіцячага хоспіса з’явілася дрэва для абдымкаў, якое валанцёры “апранулі”  у рознакаляровую пражу, а ў планах – устаноўка доміка ў скандынаўскім стылі.

“Мы б яшчэ хацелі паствіць тут домік – чырвона-бела-чорны, ён будзе пераклікацца з дызайнам будынку. Але ў нас з’явілася вельмі хворае дзіцё, кошт доміка і кошт медыцынскага абсталявання аказаўся аднолькавым. Канешне, мы вырашылі, што домік пачакае, лепш купіць абсталяванне дзіцёнку. Спадзяюся, людзі адгукнуцца на нашу просьбу дапамагчы і домік з часам усё ж з’явіцца, тады каляровы дворык будзе цалкам гатовы”, – сказала Вольга Шульга. 

0 align=”” alt=”каляровы дворык, хоспіс” width=”725″ height=”945″ >

 

Фота Вольгі Корсун