У Беластоку прапануюць збудаваць яшчэ адну гандлёвую галерэю. Ці трэба іх так шмат?

Гандлёвая галерэя будзе размешчана на пустым пляцы паміж вуліцамі Суліка, Казіміра Вялікага і 42 палка пяхоты. Асобы, якія едуць з Гродна праз Кузніцу, змогуць хутка даехаць сюды па кальцавой Беластока. Значна зручней сюды будзе патрапіць тым, хто едзе праз Бераставіцу – месца будаўніцтва знаходзіцца акурат ля ўезду ў горад.

 

Гандлёвы цэнтр мае з’явіцца на пустым пляцы ў сярэдзіне мапы

 

 

З канцэпцыяй пазнаёміліся члены гарадской урбаністычна-архітэктурнай камісіі. Яны прынялі яе пазітыўна, але выказалі некалькі заўваг. Адна з і іх – у акружэнні павінна знаходзіцца больш зялёнай прасторы. Яны таксама параілі інвестару, каб у праекце лепей улічваліся патрэбы пешаходаў і раварыстыў.

 

Шмат спрэчак выклікае пытанне, ці Беластоку наогул патрэбныя новыя гандлёвыя цэнтры. Па словах Андрэя Кондэя, эксперта па маркетынгу, горад ужо сёння дастаткова напоўнены гандлёвымі цэнтрамі, беручы пад увагу колькасць жыхароў.

 

Будаўніцтва новага цэнтра абвострыць канкурэнцыю, некаторыя цэнтры на ўскраінах могуць нават апынуцца пад пагрозай закрыцця. “Магчыма, новая галерэя павінна мець больш лакальны характар і адпавядаць патрэбам жыхароў раёна, а не ўсяго горада” – заўважае Кондэй. Тым больш, паблізу плануецца будаваць новы жылы раён.

 

Паводле: podlaskie.strefabiznesu.pl

Фота: galeriehandlowe.pl