У падзямеллях замка Гродна знайшлі невядомы засыпаны тунэль

|

Адно з адгалінаванняў тунэля засыпана. Невядома, куды яно вядзе, бо дакладнай дакументацыі падзямелляў замку няма. Магчыма, гэта эвакуацыйны тунэль або звычайнае сутарэнне. Таямнічае памяшканне знаходзіцца каля сутарэння, дзе некалі быў знойдзены прыкаваны чалавечы шкілет, які ў экспазіцыі замку называюць “прынцэсай Малгажатай”.

 

Пасля таго, як будуць гатовыя афіцыйныя вынікі даследаванняў, у замку паспрабуюць адкапаць невядомую частку тунэлю. Магчыма, гэта дазволіць стварыць там экстрэмальную турыстычную трасу.

 

Даследаванні пачаліся ў замку ў канцы лютага. Аматараў даўніны прыцягнулі сюды чуткі пра цяжкія скрыні, якія сюды прывезлі ў канцы вайны нацысты. Магчыма, гэта было скарбы, якія немцы хацелі схаваць.

 

 

З-за ідэнтычнай назвы з беларускім горадам, часам узнікае блытаніна са старымі фотаздымкамі і паштоўкамі. Некаторыя пачынаюць лічыць, што фота сілезійскага замку – гэта фота замка ў Гродне на беразе Нёмана.