Трэсці попай цяпер модна: у Гродне адзначылі Міжнародны дзень танцаў

|

На працягу чатырох гадзін на пляцоўцы было горача, хоць дзень і быў халодны. Батлы ў розных стылях танца сабралі мноства гледачоў. Выступалі як зусім маладыя, так і дасведчаныя танцоры.

 

 

Самым гарачым нумарам вулічнага фестывалю танцаў стала выступленне дзяўчат, якія змагаліся за званне лепшай у стылі тверк.

 


“Прыйшоў час прасоўваць нашу культуру ў масы, бо даўно ў нашым горадзе нiчога падобнага не праходзіла. Наш фестываль пачаўся з ідэі масава адсвяткаваць Дзень танцаў. Планавалі ўсё зрабіць у выглядзе справаздачнага канцэрта, але потым прынялі рашэнне зрабіць усё ў батлах і падключыць іншых танцораў. У выніку ўсё перарасло ў вялікі фестываль, які мы хочам зрабiць штогадовым”, – распавяла Оля Лета.

 

 

Міжнародны дзень танца адзначаецца з 1982 года па рашэнні ЮНЕСКА. У гэты дзень у 1727 году нарадзіўся французскі балетмайстар Жан-Жорж Навэра – рэфарматар і тэарэтык харэаграфічнага мастацтва. Ён увайшоў у гісторыю як “бацька сучаснага балета”.

 

29 красавіка ва ўсім свеце святкуюць сваё прафесійнае свята танцоры оперных і балетных тэатраў, сучасныя калектывы, якія прафесійна займаюцца танцамі, танцавальныя гурты розных стылістычных накіраванняў, асобныя сольныя танцоры і ўсе, хто калі-небудзь належыў да танцавальнага свету.