Дырэктар лідскай фірмы пад выглядам пакупкі мэблі скраў у прадпрыемства амаль 80 тыс. долараў

|

Крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК (крадзеж у асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) узбудзіў Следчы камітэт па матэрыялах праверкі, якую правёў Лідскі міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантроля.

 

Высветлена, што з ліпеня да лістапада 2013 года Ганчарэнка, раней асуджаны за карупцыйныя злачынствы, звязаныя з махлярствам, выманьваннем крэдыту і атрыманнем хабару, увайшоў у давер да заснавальнікаў раённага прадпрыемства з замежным капіталам. Пасля, спасылаючыся на неабходнасць набыць танную офісную мэблю, ён арганізаваў перавод грошай на рахункі ілжэпрадпрымальніцкіх структур, пасля перавёў у наяўныя ўсю суму і знік.

 

Следчыя працягваюць высвятляць месцазнаходжанне падазраванага і яго маёмасны стан. Высвятляюцца асобы тых, хто стварыў ілжэпрадпрымальніцкія структуры.