Фільмы пятага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile пакажуць у Гродне

|

7 мая – беларуская праграма (стужкі ад 4 да 35 хв). У ёй прадстаўленыя фільмы, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях у Беларусі, Польшчы і Расіі. Сярод стужак ёсць таксама “Только в Гродно” ад Максіма Шведа і Андрэя Ломава ды “Таямніца гарбатай ямы”, якую здымалі каля Гродна (а яшчэ там можна пабачыць Валеру Руселіка). Спіс фільмаў.

 

8 мая – дзэн/трэш (стужкі 2-30 хв). Напэўна, найбольш незвычайная праграма фестывалю. Спіс фільмаў.

 

9 мая – дзіцячая праграма (стужкі 3-12 хв). У яе ўкладанні прымала ўдзел дзіцё. Анімацыі ў самых розных тэхніках на фестываль прадставілі аўтары з Беларусі, Расіі, краін ЕС, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Аргентыны. Спіс анімацый.

 

Пачатак усіх паказаў у 18.00

 

Цана: па тарыфах тайм-кафэ – 20 тыс./гадзіна або 60 тыс. за безліміт