Гарадзенка ў фінале конкурсу “Настаўнік года”

|

Удзельнікі конкурса будуць спаборнічаць у майстэрстве самапрэзентацыі, правядуць па два заняткі ў незнаёмых класах, пройдуць педагагічнае і псіхалагічнае тэставанне.

У суперфінал выйдуць 6 педагогаў, сярод якіх 21 верасня і будзе вызначаны Настаўнік года.

Як паведаміла “Твайму стылю” дырэктарка школы №26 Валянціна Ількевіч, 34-х гадовая Таццяна Даўгун працуе ў школе год. У Гродна яна пераехала з Ліды. У лютым гэтага года перамагла ў абласным конкурсе лепшых настаўнікаў.

Конкурс “Настаўнік года” ладзіцца ў Беларусі з 1991 г.

 

На здымку: Таццяна Даўгун (злева) атрымлівае віншаванні з нагоды перамогі ў абласным конкурсе настаўнікаў.

Фота: М. Ісачэнкі, region.grodno.by