“Плохо, конечно”. Минкульт прокомментировал перепутанные портреты классиков на билборде в Гродно

“Вядома, гэта дрэнна. Кепска, натуральна. Што можна сказаць? Уважлівей трэба быць, глядзець, што вы да білборда [мацуеце]. Гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, вядома, дрэнна гэта. Ну, жыццё наша такое. Я ўсё добра разумею, ну атрымалася так. Будзе ўрок. Думаю, адпаведныя высновы кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама зробіць па гэтым пытанні”.

 

На білбордзе, вырабленым да надыходзячага XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і размешчаным на вуліцы Якуба Коласа ў Гродне, прыводзілася Коласаўская цытата: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Пры гэтым на плакаце быў намаляваны партрэт іншага класіка беларускай літаратуры – Янкі Купалы.

 

На сітуацыю адрэагавалі СМІ, яна актыўна абмяркоўвалася ў сацсетках. Неўзабаве плакат знялі, а ў аргкамітэце фестывалю журналістам заявілі, што гэта “тэхнічная памылка”: партрэты пераблыталі на этапе друку плаката.