У Лідскім замку будуць здзяйсняць мары

|

Адборачны тур фестываля пройдзе 2 чэрвеня  ў Палацы культуры Ліды з 12.00 да 18.00. Журы конкурсу абярэ пераможцаў і прызёраў, а таксама ўдзельнікаў Гала-канцэрта. Патрапіць на адборачны тур у якасці гледачоў змогуць усе ахвотныя.

 

Гала-канцэрт Фестывалю з удзелам фіналістаў і намінантаў конкурснай праграмы, а таксама зорак беларускай эстрады адбудзецца 3 чэрвеня ў 19.00 у Лідскім замку. На вялікай сцэне фінальнага канцэрту разам з дзецьмі выступяць Аляксандр Патліс і група Наві. Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўсіх удзельнікаў і гледачоў чакае відовішчнае шоў ад спецыяльных гасцей Фестывалю кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба» і дыскатэка. На закрыцці фестываля  выступіць  каманды “Вогненныя вораны” з фаер-шоў.

 

Уваход на канцэрт адборачнага тура і на Гала-канцэрт вольны.

 

У дні Фестывалю пройдзе дабрачынны збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю Алены Стацэвіч, трохгадовай дзяўчынкі з Ліды, што мае дыягназ нізкадыферэнцыраваная  нейрабластома з паразай лімфавузлоў і касцявога мозгу ў IV стадыі. На ўсіх пляцоўках Фестывалю будуць стаяць скрыні для збору сродкаў. Кожны, хто прыйдзе на мерапрыемства, зможа стаць удзельнікам дабрачыннага марафону ў падтрымку Алены.  Наўзамен дзеці з радасцю падораць вам добры настрой, творчы зарад, шмат усмешак і цяпла.

 

 

 

Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Лідскага раённага выканаўчага камітэта, Лідскага гісторыка-культурнага музея. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375445434468, +375293039772, а таксама на сайце www.wwb.by.