Прэмія за з’яўленне на свет

|

Антон Васільевіч дадаў, што акцыя «Народжаны ў Дзень свету» праводзіцца ў вобласці ўжо ў трэці раз. «Заўтра мы будзем сапраўды ведаць, колькі дзяцей нарадзіліся, а ў пятніцу ў абласны перынатальны цэнтр (былы роддом – прым.рэд.) прыйдуць прадстаўнікі фонду з падарункамі. Запрашаем і вас». – сказаў старшыня.

 

Летась у гэты дзень на свет з’явілася 44 немаўляткі, у 2007-м – 36. Мы паспрабавалі самі даведацца ў роддоме, колькі ж учора з’явілася новых гарадзенцаў. Але суворая жанчына з аргметададдзелу не толькі не прызналася ў «стратэгічных» дадзеных, але і адмовілася называць сваё імя. Такім чынам, ужо і колькасць нованароджаных трапіла ў спіс дзяржаўных таямніц. Чакайце працягу.

Фота http://osinform.ru