“Пасля навальніцы людзі тэлефанавалі каб дапамагчы”. Гарадзенцы не пакінулі ў бядзе бяздомных жывёл

|

Валанцёр Ганна у момант буры заступіла на змену ў прытулак і была шакаваная ўбачаным.


“Мы прыехалі дзяжурыць у 16.00 і нічога не прадвяшчала такой навальніцы. Наляцела за лічаныя хвіліны. Мы закрыліся ў доме і праз вокны бачылі, як зрывала дахі з вальераў. Сабакі пахаваліся ў будкі.


Тым часам велізарныя галіны пачалі падаць на тыя будкі і вальеры. У выніку сарвала дах з пяці вялікіх вальераў, сарвала шыфер і з дома і нават тыя бэлькі даху на якіх шыфер мацаваўся”.

Пасля навальніцы валанцёры выйшлі на вуліцу і ўбачылі наступствы моцнага ветру. Яны адразу зразумелі, што трэба хутка дзейнічаць, каб не пакінуць жывёл пад адкрытым небам.


“Праз 30 хвілін пасля таго, як мы напісалі ў сацыяльных сетках аб дапамозе, нам пачалі тэлефанаваць людзі. Першыя добраахвотнікі прыехалі ўжо праз гадзіну, у асноўным гэта былі мужчыны. Яны хутка адрамантавалі большую частку вальераў. Тэлефанавала вельмі шмат людзей, але мы ўжо казалі каб не ехалі, таму што не было чым крыць рэшту даху – разбілася шмат шыферу. З многімі дамовіліся папрацаваць на наступны дзень. Знайшліся і тыя, хто дапаможа з даставкой шыферу ў прытулак”.

align=”” width=”725″ height=”509″ >

Валанцёры “Адданага сэрца” дзякуюць гараджанам за дапамогу.