У Гродне з’явіліся два новыя тралейбусныя маршруты, а чатыры аўтобусныя змяніліся

|

Тралейбус №18 “КБМ-Маладзёжная” курсіруе:

у прамым напрамку: КБМ – вул. Горкага – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага – вул. Сацыялістычная – вул. Маркса – вул. Маладзёжная. У адваротным кірунку: вул. Маладзёжная – вул. Кірава – вул. Кастрычніцкая – вул. Вялікая Траецкая – вул. Горкага – вул. Астроўскага – вул. Дубко – вул. Горкага – КБМ.

 

Тралейбус №19 “Дзевятоўка – вул. Перамоганосная” курсіруе:

у прамым напрамку: Дзевятоўка – вул. Дзяржынскага – вул. Сацыялістычная – вул. Маркса – праспект Касманаўтаў – вул. Перамоганосная. У адваротным кірунку: вул. Перамоганосная – праспект Касманаўтаў – вул. Кірава – вул. Кастрычніцкая – вул. Вялікая Траецкая – вул. Горкага – вул. Астроўскага – вул. Дзяржынскага – Дзевятоўка.

 

 

Змены ў аўтобусных маршрутах з 18 чэрвеня:

 

Аўтобус №22 “Вішнявец-Каўбасіно” скарачаецца і ператвараецца ў “Вішнявец-Філармонія”.

Аўтобус 27 “Фолюш-Белдругпалімер” падаўжаецца і ператвараецца ў “Рэпіна-Белдргупалімер”. Ён будзе хадзіць: вул. Рэпіна – вул. Чайкінай – вул. Соламавай і далей па старым маршруце.

Аўтобус №42 “Вішнявец-Рэпіна” падаўжаецца і змяняецца ў “Вішнявец-Каўбасіно”. На адрэзку Вішнявец – вул. Соламавай ён будзе хадзіць без змен, далей – вул. Суворава – Каўбасіно.

Аўтобус №12 “вул. Рэпіна – ТЭЦ-2” прыпыняецца.

 

З 1 верасня 2016 года зменяцца маршруты:

 

№ 43 “Альшанка – Фолюш” на “Альшанка – Плошча Дзекабрыстаў”. Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: Альшанка – вул. Соламавай (без зменаў), далей вул. Лізы Чайкінай – плошча Дзекабрыстаў і назад у тым жа кірунку.

№ 50 “Вішнявец – Аблфілармонія” на “Вішнявец – Альшанка”, які будзе курсіраваць у прамым напрамку: Вішнявец – вул. Хімікаў – вул. Кабяка – шаша Індурская – вул. Славінскага – вул. Айчынная – вул. Вялікая Альшанка – вул. Напалеона Орды – вул. Францішка Багушэвіча – Альшанка і назад у тым жа кірунку .