У старым доме на Калючынскай, дзе раней быў “Кронан”, адкрыюць рэстаран

|

Дом канца XIX стагоддзя нядаўна выкупіў “Агракамбінат Скідзельскі”. Арганізацыя плануе да канца 2017 года адкрыць рестаран з двума банкетнымi заламі. Да дому плануецца далучыць прыбудову.

 

Там, дзе калісьці было кафэ “Кронан”, будуць падсобныя памяшканні і, магчыма, кухня. Фрэску з гравюрай Гродна, якая калісьці ўпрыгожвала кафэ, новы ўладальнік пакідаць не плануе.

 

 

Будаўнічымі работамі займаецца ваўкавыскі СПМК 142. У бліжэйшы час працоўныя пачнуць дэмантаж даху. Плануецца, што на першым этапе ад будынка застануцца толькі апорныя сцены.

 

 

Вядома, што пад будынкам ёсць доўгі скляпеністы падвал, лёс якога яшчэ невядомы.

 



Гістарычная даведка

 

Дом №16 пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Аднапавярховы цагляны будынак мала змяніўся з тых часоў, згублена толькі яго дэкаратыўнае ўпрыгожванне. У 1903 годзе ў доме было агенцтва Паўночнага страхавога таварыства. У кастрычніку 1944 г. адкрылася кантора Промбанка. У 50-я гады ў будынку прымала пацыентаў гарадская жаночая кансультацыя, а ў 80-я – зубапратэзнае аддзяленне абласной бальніцы. У 90-я гады дваровы фасад дома ўпрыгожыла фрэска з выявай вядомай гравюры Гродна XVI стагоддзя. Побач працавала папулярнае кафэ “Кронан”.