Іракез гарадзенца завочна стаў лепшай прычоскай Dandy Bus Tour

|

Усяго за пяць пакункаў энергетычнага напою Burn гарадзенец дазволіў цырульнікам папрацаваць з яго доўгімі валасамі, якія ён гадаваў больш за пяць гадоў. На гэта відовішча сабралася мноства гледачоў. Усім здавалася, што Віктар праз імгненне стане цалкам лысым. Але ж не, майстры зрабілі яму самы вялікі і незвычайны іракез у Беларусі.

 

 

Віктар зусім нядаўна атрымаў адукацыю і цяпер працуе саксафаністам. У будучыні хлопца чакае армія.


“Я дзве хвіліны думаў і ў выніку наважыўся. Яшчэ раніцай я не ведаў, што пад вечар да маёй персоны будзе столькі ўвагі. Сябрам скажу, што валасы страціў. Як буду хадзіць у будучыні, яшчэ пакуль не ведаю – напэўна, як ляжа. Цырульнікі абяцалі мне прычоску вікінга, значыць буду вікінгам”, – распавёў Віктар.

 

 

Уладальнік аўтобуса-цырульнi Андрэй распавёў, што падобнага іракеза ён ніколі раней не ставіў, ды і яго самога прычоска Віктара натхніла, таму ён завочна прысудзіў ёй званне “Прычоска тура”.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >