У Гродне з’явіўся пракат рэтра-скутараў: катаецца моладзь, закаханыя і фатографы

“Ідэя не новая, проста ў нашым горадзе абсалютна не развітая. Я ўбачыў такія мапеды, калі нейкі час жыў у Еўропе. Мне яны спадабаліся сваёй незвычайнасцю, сваім рэтра выглядам, а рэтра цяпер у модзе. Мае мапеды не адрозніваюцца ад іншых сучасных: звонку маюць такі выгляд, а ўсярэдзіне сучасная японская Honda”, – расказвае Максім.

 

Пракатам гарадзенцы карыстаюцца амаль штодня. Катаюцца ўсюды – куды фантазія завядзе. Мапеды разганяюцца да 55 км/г. Той хто арандуе, катаецца ў сваё задавальненне, а для Максіма галоўнае, каб мапед вярнулі ў спраўным стане.

 

Кліенты пракату – моладзь, закаханыя пары, фірмы і фатографы.

 

 

“Ахвотных пакатацца шмат, толькі надвор’е не заўсёды спрыяе. Каб узяць мапед, неабходна пры сабе мець пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне і добры настрой. Звычайна людзі тэлефануюць або пішуць, мы з імі дамаўляемся, дзе ім зручней узяць мапед. Часта выбіраем пляцоўку, дзе можна навучыць і распавесці, як што працуе”.