Ля Палацу Тэкстыльшчыкаў пройдзе “Джазавая нядзеля”: выступяць музыкі з Гродна, Мінска і Вільні

|

Адкрые канцэрт маладая група “Радыус 02II40” і Наталля Клімовіч. Блюз прадставіць гурт “SHADE OF WHITE” – найстарэйшы гродзенскі джазавы калектыў пад кіраўніцтвам Юрыя Венедыктава.

 

Дуэт Уладзіміра Ткачэнкі і Людмілы Куц з Мінска працягне знаёміць гарадзенцаў з рознымі напрамкамі джазавай музыкі. Уладзімір першым з айчынных гітарыстаў авалодаў тэхнікай тэйпінгу, у якой выканае ўласныя апрацоўкі народных песень, джазавых стандартаў і нават творы акадэмічнай музыкі.

 

“АРТтриа” Ігара Гіро ўжо выступала на першым канцэрце “Нядзеля ла Палаца” і атрымала шмат станоўчых водгукаў. Гурт прадставіць адразу некалькі сучасных напрамкаў джазавай музыкі.

 

Гэты канцэрт абяцае стаць міжнародным. Мае прыехаць калектыў “The Road Band” з Вільні. Музыкі прыедуць з Міжнароднага фестывалю “Вісагіне Кантры 2016”, таму першы сэт будзе ў стылі кантры, а затым ужо блюз і рок-н-рол.

 

“Нядзеля ля Палаца”: тры гадзіны танцаў не далі гарадзенцам сумаваць


Трэці “Вечар ля палаца”: у цэнтры Гродна гучаў шансон і гарадскі раманс


Вечар класікі прайшоў каля Палаца Тэкстыльшчыкаў: выступілі Aquarelle quARTet з Мінска

 

Джаз, аркестр пажарнікаў і сола на балалайцы. Каля Тэкстыльшчыкаў прайшоў першы “Вечар ля палаца”