Гарадзенскі будаўнік песняй пра “свабодны Крым” падтрымаў Расію і Пуціна

|

Тэкст пра праблемны паўвостраў Яраслаў напісаў яшчэ паўгода таму, а зусім нядаўна зняў у Гродне кліп.


“Мой кліп на палітычную тэматыку. Думаю, кожны, хто паглядзіць яго, зразумее ў чым сэнс. Тэкст напісаны простымі словамі. У ім я хачу данесці, што Расiю не трэба лічыць ворагам. Пісаў тэкст, калі па тэлевізары ва ўсіх навінах толькі пра Крым і казалі. Тэма стала актуальнай, ну і мне хацелася гэтай песняй трохі падтрымаць Расiю і Пуціна. Я лічу, што ў цяперашняй улады Украіны адна мэта – набіць сабе кiшэні грашыма. А Расiя выратавала Крым ад гэтых людзей, ды і самі крымчане былі за аддзяленне”, – сказаў Яраслаў.

 

 

Яраслаў Вялічка родам са Шчучына. У Гродне жыве каля 10 гадоў. Быў у войску. Тройчы быў адлічаны з гарадзенскага аграрнага ўніверсітэта, але на чацвёрты раз перамог і ўсё ж давучыўся. Зараз працуе будаўніком.