Не знайшлі грошай на Балтыйскую Лігу

|

30 верасня стартуе Кубак Беларусі сярод мужчынскіх каманд. «Гродна-93» пачне турнір у Гомелі, дзе памераецца сіламі са сталічнымі «Віталюрам» і «Мінскам-2006», мясцовым «Сожам» і баранавіцкай «Марай-2015».

 

Заўтра ж гарадзенскія баскетбалісты стартуюць у міжнародным турніры ў Беластоку. Там іх чакаюць сустрэчы з мясцовымі «Зубрамі», люблінскім «Алімпам» і клубам РГУ з Калінінграда. Дзяўчаты з «Алімпіі» таксама распачнуць сезон з гульняў за Кубак краіны. З 7 да 11 кастрычніка ў Гродна яны згуляюць з зямлячкамі з «Вікторыі», барысаўскай «Бярэзінай», сталічнымі «Мінскам-2006» і РДУАР, брэсцкім БрДУ.

 

Кепскі фінансавы стан клуба не дазволіў «Алімпіі» заявіцца ў Балтыйскую лігу, дзе каманду чакалі б сустрэчы з моцнымі калектывамі з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Беларусі. У гэтым прэстыжным турніры гарадзенкі раней ніколі не апускаліся ніжэй за 8-е месца.


На здымку: «Алімпія» святкуе перамогу ў чэмпіянаце краіны. Сёлета паўтарыць гэты поспех будзе вельмі цяжка.

Фота Яраслава Ванюкевіча