У Дзень ведаў гарадзенскія дзеці атрымалі падарункі ад супрацоўнікаў ДАІ

|

“З самага ранку мы сустракалі бацькоў і дзяцей, якія накіроўваліся ў школу без парушэнняў правілаў дарожнага руху. Дзяцей віншавалі і ўручалі iм неабходныя прадметы ў школу. Галоўная мэта нашай акцыі – прыцягнуць увагу дарослых да выканання правілаў дарожнага руху дзеля дабрабыту дзяцей. Самае галоўнае – выкарыстанне аўтакрэслаў і рамянёў, што зніжае цяжар наступстваў пры ДТЗ”, – сказаў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

 

Таксама ў Дзень ведаў супрацоўнікі ДАІ рэгіёну “сустракалі” ліцэістаў, гімназістаў, школьнікаў, студэнтаў паблізу іх навучальных устаноў і сачылі не толькі за правіламі дарожнага руху, але і за грамадскім парадкам.

 

Пасля абеду супрацоўнікі ДАІ правялі акцыю ў парку Жылібера, дзе пазнаёмілі дзяцей са службовым аўтамабілем і амуніцыяй.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >