Зазірнуць унутр сябе: гродзенцаў запрашаюць згуляць у псіхалагічныя трансфармацыйныя гульні

|

Што такое псіхалагічная трансфармацыйная гульня?

 

Як кажуць: “хочаш, каб змянілася жыццё вакол цябе, змяніся сам”. У гэтым можа дапамагчы вам удзел у псіхалагічнай трансфармацыйнай гульні.

 

Такі незвычайны фармат працы дазваляе за некалькі гадзін атрымаць глыбінныя ўсведамленні пра сябе і магчымасці змяніць сваё жыццё ў адпаведнасці са сваімі жаданнямі.

 

Псіхалагічныя гульні мадэлююць рэальнае жыццё праз метафарычную і сімвалічную формы для таго, каб у гульнявых умовах ўдзельнікі прыйшлі да жаданага выніку, убачылі свае моцныя і слабыя бакі, і апрабавалі новыя стратэгіі, пражылі новы вопыт, які прыводзіць да мэты, а затым гэты вопыт перанеслі ў сваё жыццё.



Гульня «Ключ ад усіх дзвярэй»

(Гуляйце ў пятніцу, 16-ого верасня, 18.30)

 

Гэтая гульня – падарожжа ў цэнтр сябе. У аўтарскай трансфармацыйнай гульні “Ключ ад усіх дзвярэй” вы зможаце экалагічна, сістэмна і цэласна атрымаць глыбінныя усведамленні пра сябе, убачыць свае сцэнары: дзе вы захрасаеце, якія этапы прапускаеце, зможаце пазнаёміцца са сваімі рэсурсамі і слабымі месцамі, пражыць у гульні свае намеры.


Падчас гульні вы зможаце адказаць сабе на наступныя пытанні:

– На якім этапе развіцця знаходзяцца важныя для вас сферы жыцця, адносіны, праекты? Як яны ўплываюць адзін на аднаго? Якая зона іх бліжэйшага развіцця?

– Ці ўсе магчымасці, якія прыходзяць да вас, вы бачыце?

 – Ці добра вы чуеце свой унутраны голас і разумееце яго метафары?

 

Працягласць гульні – да 3-х гадзін.



Гульня «Імперыя чараўнікоў»

(Гуляйце ў суботу, 17-ага верасня, 11.00)


Пра што гульня «Імперыя чараўнікоў»?

Гульня пра талент. Пра грошы, пра час, пра энергію, пра фізічныя, творчыя, душэўныя сілы – пра тое, колькі гэтых рэсурсаў у тваім жыцці, як яны прыходзяць, сыходзяць. Прымнажаюцца ці што? І ці працуе ў тваім жыцці баланс «браць-даваць»?

 

Як праходзіць гульня?

Гульню называю гульнёй-люстэркам. Выпадковы падбор удзельнікаў стварае унікальны Свет гульні, які дзіўным чынам пачынае «люстэркам» рэальнае жыццё кожнага гульца.

Працягласць гульні: да 4 гадзін.


Калі: «Ключ ад усіх дзвярэй» – 16 га верасня (пятніца) 18.30

Гульня «Імперыя чараўнікоў» – 17 верасня, (субота), 11.00

Кошт: 250 тыс. За ўдзельніка (удзел у адной гульні).

Месца правядзення гульні: вул. Ціміразева 10/1 – 31 (Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцыі»)

Вядучая гульняў: Тамара Рагачова – практыкуючы філосаф, трансфармацыйных коуч, аўтар і вядучая трансфармацыйных гульняў, аўтар блога аб майстэрстве жыцця.

Падрабязней пра сустрэчы можаце прачытаць па ссылцы.

Запрашаем запісацца па тэлефоне + 375 33 634 10 41