Фіксікаў у дэпутаты! Падчас выбараў у Гродне працаваў дзіцячы ўчастак

|

Мэта мерапрыемства – не проста пацешыць дзяцей, а з маленства сфармаваць у іх разуменне важнасці выбараў і ўдзелу кожнага ў лёсе краіны.


“На нашым дзіцячым участку ў Дзень выбараў прагаласавала каля 100 дзяцей і падлеткаў. Мы зрабілі такі ўчастак, бо ведалі па папярэдніх выбарах, што дарослыя выбаршчыкі часта бяруць з сабой дзяцей, якім заўсёды вельмі цікава зазірнуць у кабінку i пабачыць, што там робяць iх бацькі. Мы падумалі, а чаму б не арганізаваць і дзіцячыя выбары. Вялікая раставая лялька таго героя, які пераможа, будзе ўдзельнічаць у святкаванні Дня города”, – распавяла метадыстка абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гурбанава.

 

 

Выбарчы дзiцячы ўчастак цалкам як у дарослых – ёсць бюлетэні, кабінка, урна. Самаму малодшаму выбаршчыку было 2,5 года. Галасаваць на ўчастак дзецi і падлеткі ехалі з усяго горада. Такія выбары для дзяцей у будучыні стануць рэгулярнымі.