Хакейны “Нёман” чарговы раз перамагае – на гэты раз “Гомель”

|

Пераможны дубль на свой рахунак запісаў Максім Шырокаў. У прайграўшых вызначыўся Павел Мусіенка.


“Нёман” – “Гомель” 2: 1 (АВ) (0:0, 1:0, 0:1, 1:0)

 

Галы:

26.30 1: 0 – Шырокаў (Лісічкін, Жыдкіх, – бол.)

55.53 1: 1 – Мусіенка (Лугоўскi, Шведаў)

64.44 2: 1 – Шырокаў (Баярчук, Лісічкін)

 

 

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу сказаў, што яго каманду “нарэшце прарвала”.


“Па-першае, усіх гарадзенцаў хацелася б павіншаваць са святам, Днём горада. Я думаю, каманда зрабіла падарунак гораду – перамагла ў матчы. А так быў добры хакей, каманды шмат атакавалі. Былі моманты для ўзяцця варот, як у нас, так і ў гасцей. Адзінае, чаго нам, вядома, не хапае, дык гэта тое, што ўжо не першы ў нас авертайм і ў трэцім перыядзе не можам замарозіць гульню і давесці яе да перамогі. Але нарэшце прарвала, мы выйгралі. Хлопцы праявілі характар, малайцы”.

 

У аўторак, 20 верасня, “Нёман” зноў сустрэнецца ў Гродне з Гомелем, на гэты раз у Кубку Салея.