У Гродне затрымалі трох гараджан з гашышам

|

Каля 18.00 у сацыяльных сетках стала з’яўляцца інфармацыя, што на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага і праспекта Будаўнікоў міліцыя затрымала трох чалавек. Са слоў сведкаў, падазраваныя стаялі на каленях каля дарогі ў том момант, калі праводзілі ператрус машыны.

 

У міліцыі расказалі, што ў гарадзенцаў знайшлі небяспечнае наркатычнае рэчыва – гашыш.

 

Зараз ідзе праверка, эксперты ўсталёўваюць вагу наркотыкаў ды асобу збытчыка.

 

Фота з групы autogrodno