Хлопец з Гродна зняў беларускамоўны кавер на вядомы японскi вірусны ролік

|

Відэа гарадзенца Яраслава Пахомава імкліва набірае прагляды. Хлопец зрабіў кавер на беларускай мове на відэа вядомага японскага дыджэя Piko-Taro пад назвай “Pen Pineapple Apple Pen” (Ручка-ананас-яблык-ручка). У гарадзенца ж вышла “Конь-цыбуля, бульба-конь”.


“У інтэрнэце ўсе кажуць пра відэа японскага дзіджэя. Мы з сябрамі вырашылі зняць кавер, толькі на роднай мове. Атрымалася вельмі весела. Дзякуй хлопцам, якія дапамаглі запісаць трэк і змантаваць відэа”, – сказаў Яраслаў.

 

 

А вось арыгінальнае відэа. Яго паглядзелі ўжо больш за 63 мільёны разоў.