Гледачы пад прымусам

|

Кожная школа павінна прадаставіць у якасці гледачоў акрэсленую колькасць дзяцей.

У выпадку невыканання загада адміністрацыя навучальных установаў і класныя кіраўнікі будуць прыцягвацца да адказнасці.

Паводле складзеных графікаў, у некаторых школах дзеці вымушаныя адсутнічаць на ўроках цягам трох дзён, што па словах першага намесніка упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Веры Грышэчка ніякім чынам не павінна адбіцца на якасці ведаў.

На думку чыноўніцы, дзеці падчас хваробы прапускаюць нашмат больш урокаў.

Дзеці, якія па тых ці іншых прычынах адмаўляюцца ісці на спаборніцтвы, павінны прадставіць пісьмовыя абгрунтаванні ад бацькоў.

Паводле http://racyja.by