Новы музей: журналістыкі

|

Гэта першы у Беларусі музей журналітыкі. Экспазіцыя распавядае пра гісторыю друку Гарадзеншчыны з пачатку 18 стагоддзя, пра 70-гадовы шлях абласнога выдання, людзей, якія працавалі на ніве журналістыкі.

 

Тут можна ўбачыць рукапісы, блакноты, фотаздымкі, фотакамеры, абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў мінулым стагоддзі ў фотасправе і паліграфіі, узнагароды, старыя падшыўкі, асабістыя рэчы вядомых журналістаў.

 

Стваральнікі музея не абмежаваліся адно журналістыкай, бо ў свой час ў газеце працавалі пачынаючыя літаратары, а потым вядомыя пісьменнікі Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў. Шмат гадоў літкансультантам рэдакцыі быў Міхась Васілёк. Пра ўсё гэта можна даведацца ў музеі і ўбачыць, напрыклад, аўтаручку Васіля Быкава, якой ён стварыў свае лепшыя творы, канспект ягонага выступлення на з’ездзе маладой інтэлігенцыі, самаробны гальштук Міхася Васілька, пісьмо Аляксею Карпюку ад Валянціны Церашковай і старажытны музычны інструмент, які больш за сем дзесяцігоддзяў назад пабываў ў руках паэта-патрыёта Гальяша Леўчыка.

 

Па інфармацыі Радыё Рацыя

Фота Васіля Быкава http://maskva.net/wp-content/uploads/2009/06/bykau.jpg