Тату – мода або мастацтва?

|

Што трэба майстрам для супрацоўніцтва з кліентамі? У нашым горадзе ёсць толькі адна афіцыйная тату-студыя. Менавіта тут я іпазнаёмілася з майстрам Кастусём Борыным, які ветліва згадзіўся прыадкрыць завесу над некаторымі таямніцамі тату.

 

– Кастусь, як даўно з’явілася ваша студыя, і колькі іх увогуле існавала ў Гродна?

– Наша студыя з’явілася месяц таму. Але да гэтага студыі ў горадзе існавалі, яны былі заўсёды… Проста з невялікімі «перапынкамі».

 

– Калі вы толькі пачыналі працаваць з татуіроўкамі, гэта было вашым хобі, ці амаль адразу стала прафесіяй?

– Нават не ведаю. Мусіць, ніколі не было такога выразнага размежавання: прафесія або хобі. Калі я пачынаў, я займаўся ў асноўным эскізамі для тату, «біў» падручнымі сродкамі, самаробнымі машынкамі, а ўжо года з 1998-га, са з’яўленнем прафесійнага абсталявання гэта стала не толькі хобі, але і прафесіяй.

 

Кастусь не мае вышэйшай мастацкай адукацыі, ён вучыўся ў школе з мастацкім ухілам, але на гэтым – усё. Проста з часам, адчуваючы цягу да мастацтва, развіваў свае здольнасці. Яму дапамагалі знаёмыя мастакі: тлумачылі, паказвалі, вучылі. Таму сябе ён знайшоў менавіта ў разнастайнасці «аўтарскіх» тату, а не ў штампаванай школе малюнка.

 

– А як вы самі ставіцеся да татуіровак, у вас яны ёсць?

– Так, ёсць. Зусім нядаўна зрабіў апошнюю. Набіваў гэтую татуіроўку мой напарнік, з якім я працую ў студыі, Сяргей Стома. А сваю першую татуіроўку набіў у 16-ць год.


– Якія зоны на целе чалавека з’яўляюцца самымі ўспрымальнымі да болю? Дзе больш за ўсё балюча рабіць татуіроўку?

– Там, дзе размешчаныя мяккія тканіны і блізка да скуры знаходзяцца косткі. Папросту – на грудной клетцы, рэбры блізка. Гэта я ведаю па сабе. Балюча рабіць татуіроўкі на ключыцах. Кажуць, што на шыі адчуваецца моцны боль, але сам не спрабаваў – не ведаю.

 

– Вам як майстру, заўсёды лягчэй назіраць за цячэннем моды. Што цяпер карыстаецца папулярнасцю ў моладзі: каляровае або чорнае тату?

– Складана сказаць. Але ніколі за маю практыку не было выразнага размежавання ў гэтым пытанні. Хтосьці рабіў каляровыя тату, хтосьці чорна-белыя. Усё залежыць ад густу чалавека. Да таго ж, у большасці мастакоў няма улюбёнага колеру. У нейкай тітуіроўцы патрэбен адзін колер, у наступнай – іншы. Часам выключна ў чорных тонах атрымліваецца найбольш выдатна. Уся справа ў прыгажосці малюнку і кампазіцыі.

 

На пытанне, ці існуе які-небудзь аптымальны ўзрост для набівання татуіроўкі, мастак адказаў, што фізіялагічныя фактары не моцна ўплываюць на расцяжымасць тату. Тут хутчэй працуюць маральныя матывы. Татуіроўку лепш рабіць тады, калі чалавек ведае, чаго хоча. Тынэйджэры ў асноўным робяць сабе «капрызныя» татуіроўкі. Сёння яны хочуць адно, заўтра – другое. І мала задумваюцца над тым, як іх будуць успрымаць іншыя людзі… Да і яны самі праз некалькі год!

 

– Кастусь, медыцына папярэджвае, што тату-машынкі могуць стаць крокам да СНІДу. Ці даёце вы 100% гарантыі неабходных санітарных умоў?

– Так, у салонах такая гарантыя ёсць, ды і заўсёды была. У нас стэрыльныя аднаразовыя голкі, працуем у пальчатках, каб не было ніякага іншароднага судотыку з крывёй чалавека. А вось «прыватныя” майстры, якія працуюць на даму – іншае пытанне. Яны далёка не ўсе як адзін прыстойныя і сумленныя: могуць зваротна зліць фарбу ў флакон або што-небудзь іншае зрабіць. Вядома ж, гэта таксама індывідуальныя выпадкі.

 

– Татуіроўкі на самай справе дзейнічаюць як наркотык: адна, другая, наступная… І вось ужо іх шмат…

– Мала людзей, у каго тату адна, і яшчэ менш – у каго дзве. Людзі спачатку кажуць «Не, усё, хопіць!». Але праз пару год прыходзяць са словамі – «А памятаеш, Косця, ты мне набіваў…?» – і дарабляюць нешта яшчэ. Не так даўно набіваў дзяўчыне на шыі два іерогліфа, праз пару месяцаў яна прыйшла, каб зрабіць яшчэ два. Я зрабіў і кажу: «Можа адначасова яшчэ куды-небудзь, каб не хадзіць туды-сюды?». «Не, – адказвае. – Больш не буду!». А я ўпэўнены, праз пару месяцаў зноў сустрэнемся.

 

А яшчэ Кастусь распавёў праз некаторыя складанасці ў працы. Напрклыд, складаней за ўсё, аказваецца, «звязваць” у адно некалькі папярэдніх прац. Трэба думаць, ламаць галаву, шукаць нейкія асаблівыя падыходы. З першай тату усё проста! Намаляваў эскіз, набіў, адцяніў… А вось звязвацьіх у адзіную «тэму» – гэта няпроста!

 

align=”left” >– Праца ў майстроў тату, напрыклад, у вас з Сяргеем, напружаная або вольная, жартоўная.

– Не, праца не напружаная. Мы шмат жартуем, як над сабой, так і над кліентамі. Часцей за ўсё падшпільваем тых, хто б’е сабе тату на лапатцы ці спіне. Напрыклад, я набіваю, ідзе Сяргей, глядзіць на працу і кажа: «Ой, які прыгожы чэрап атрымаўся! (а па эскізе павінна быць кветка або матыль), ты яму яшчэ цыгарэту дадай». Кліент пачынае нервавацца, пытацца – якія чэрапы і цыгарэты? Але потым разумеюць, што жарт. А аднойчы дзяўчына нават у слёзы кінулася. Не ведалі, як супакоіць…

 

– І апошняе, дайце некалькі парадаў людзям, якія вырашылі зрабіць тату.

– Першае – добра абдумаць сваё рашэнне, звязаць яго з будучыняй, прыкінуць, што да чаго. Калі пасля гэтага жаданне не знікне, абдумайце месца, дзе хочаце тату набіць. І трэцяе – татуіравацца трэба абавязкова ў салоне, альбо ў надзейнага майстра з адпаведнай рэпутацыяй. Ну і ніколі не спрабаваць зняць боль алкаголем – гэта бессэнсоўна і будзе затрымліваць працу майстра. Апошняя парада, яна ж і першая – думаць «да», а не «пасля».