Дзе і як адпачыць 16-21 кастрычніка

|

Для аматараў кіно


У кінатэатры «Кастрычнік» 16-21 кастрычніка «Голая праўда» (камедыя, ЗША) 11.00, 13.30, 17.00, 19.00, 21.00; 16 кастрычніка «Без ансамблю» (камедыя***, ЗША) – 10.30, 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30; 17, 18 кастрычніка – 12.30, 14.30, 16.30, 18.30, 20.30. Дзецям: 17, 18 кастрычніка «Прыгоды Фліка» – пачатак у 10.30. Тэл.: 53-19-42.

 

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 16 кастрычніка «Сурагаты» – 10.30, 19.10, 21.20; 17, 18 кастрычніка – 14.50, 17.00, 19.10, 21.20; 19 кастрычніка – 12.40, 17.00, 19.10, 21.20; 20 кастрычніка – 12.40, 14.50, 17.00, 19.10, 21.20. 19 кастрычніка «Адмірал» у 15.00. 23 кастрычніка «Токіа» (драма, трылер) – 19.00. Дзецям: 16 кастрычніка «Іншаземцы пад дахам» (14.00), 17, 18 кастрычніка (10.30, 12.40), 19 кастрычніка (11.00). 16 кастрычніка «Мой брацік – сабачка» (16.30). Тэл. 72-29-08.

 

У кінатэатры «Усход» 16 кастрычніка «Нерэальны блокбастэр» (камедыя****) – (10.10, 12.10, 14.10, 18.10, 20.10), 17–21 кастрычніка – (10.10, 12.10, 14.10, 16.10, 18.10, 20.10). 16 кастрычніка «Ванечка» – (16.10). 16-18 кастрычніка «О, шчасліўчык!». 16-21 кастрычніка «Трансформеры» – (12.00, 16.00, 20.00). Тэл.: 74-60-13.

 

У кінатэатры «Космас» 16-19 кастрычніка «Прапанова» (камедыя**, ЗША); 16-19 кастрычніка «Ідэальныя ўцёкі» (трылер, ЗША) – 17.00, 19.00. Дзецям: 17 кастрычніка «Мюзікл чароўнага лесу» – 11.30. 18 кастрычніка «Падарожжа да цэнтру Зямлі» – 11.30. Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

Новы замак (Сенатарская зала): выстава народнай студыі «Чароўная палітра» центру «Прамень» (графіка, жывапіс).

 

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25, тэл. 77-20-86): выстава выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва інвалідаў па зроку «Я ўсё змагу…»

 

Для тэатралаў

 

Абласны драмтэатр (вул. Маставая, 36, тэл 72-34-27): 17 кастрычніка творчая вечарына заслужанага артыста Расіі Юры Трашкеева. 18 кастрычніка А.П. Чэхаў «Чайка» (камедыя ў 4-х карцінах). Пачатак спектакляў у 19.00. Дзецям: 18 кастрычніка – Валеры Зімін «Жылі-былі дзве сястрычкі» (казка) – (12.00).


Лялечны тэатр (вул. Дзяржынскага, 11, тэл. 74-59-30): 16 кастрычніка «Карыўс і Бактус» – 10.00, 12.30, 17 кастрычніка – 10.00. 18 кастрычніка «Сапраўдная гісторыя Цалёвачкі» – 12.00.

 

Канцэртны горад

 

Канцэртны зал філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 22 кастрыніка – фартепіянны дуэт з Ізраілю, пачатак а 18-й. 27 кастрычніка – гурт сучаснай харэаграфіі «Тад» з праграмай «Ад пап-стылю да авангарду», пачатак у 19.00. 29, 30 кастрычніка – Грдзенская ліга КВЗ, пачатак у 19.00.

 

Гарадскі дом культуры (вул. Дзяржынскага, 1): 17 кастрычніка канцэрт аркестру Гродзенскай капэлы і салістаў з Нямеччыны, пачатак у 19.00.

 

Для аматараў спорту: лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3а): Хакей. Адкрыты чэмпіянат Беларусі, экстраліга. 16 кастрычніка «Неман-2» (Гродна) – «Дынама-Юніорс» (Латвія). Пачатак у 18.30.